ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 12

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:45
Ведай нашых!
У верасні мы паведамлялі аб тым, што на стадыёне “Энергетык” г. Новалукомля адбыўся  Адкрыты  Кубак Чашніцкага раёна па футболе сярод юнакоў. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня народнага адзінства.  У спаборніцтвах прымалі  ўдзел госці -  каманды з Віцебска, Оршы, Ліёзна, Дуброўна, Гарадка, Лепеля, Верхнядзвінска і   іншых раёнаў Віцебскай вобласці.  Нават з-за мяжы прыехалі юныя футбалісты, з г. Ладыжына , а гэта Україна. Ладыжын з’яўляецца горадам –пабрацімам нашага Новалукомля. 17 верасня каманда чашнічан заняла першае месца.
        Ды вось Ладыжынцы ў знак сяброўства запрасілі футбалістаў з Чашніччыны да сябе ў госці. Ды не проста так, а паўдзельнічаць у 5 міжнародным турніры па футболе сярод дзяцей  “Мемарыял Паўла Крывахіжы” , які праходзіў з 24 верасня да 9 кастрычніка.  Зборная каманда чашнічан паказала добрыя вынікі -  заняла 3 месца ў спаборніцтвах. Адзначым, што значную дапамогу ў арганізацыі гэтай паездкі аказаў прадпрымальнік Максім Калінін, які прапанаваў для каманды асабісты транспарт.
       Яркія ўражанні ад гэтай падзеі доўга яшчэ будуць грэць сэрцы нашых юных футбалістаў, а душы  дарослых людзей  - думка: “ Праз спорт –да міру. Што можа быць больш значным паміж двума народамі , калі не сяброўства?  “.
 
Категория: СПОРТ | Просмотров: 82 | Добавил: radiochashniki | Рейтинг: 0.0/0