ЧАШНИКСКОЕ РАЙОННОЕ РАДИО
Редакция радиопрограммы

АКТУАЛЬНО

ОПРОС

Чего вам не хватает, чтобы получить работу своей мечты?
Голосов: 12

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ

НОВОСТИ РЕГИОНА

КУРСЫ ВАЛЮТ

СТАТИСТИКА


22:47
На мінулым тыдні Чашніцкі раён з рабочым візітам наведаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў
На мінулым тыдні Чашніцкі раён з рабочым візітам наведаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў. На павестцы дня  стаяла пытанне рашэння актуальных задач  у сельскай гаспадарцы рэгіёна, адна з якіх – мадэрнізацыя галіны жывёлагадоўлі.  Кіраўнік Віцебскай вобласці разам са старшынёй Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта Леанідам Плешко  і намеснікам генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы адкрытага акцыянернага таварыства  “Віцебскае малако” Міхаілам Пінчуком  наведалі шэраг сяльгаспрадпрыемстваў раёна ( “Вядрэнскае –агра”, “Іванскае –агра”, “Проземле-Агра”), дзе вядзецца рамонт старых і будаўніцтва  новых памяшканняў для ўтрымання буйной рагатай жывёлы.  Адбылася размова са спецыялістамі жывёлагадоўчых комплексаў, будаўнікамі, кіраўнікамі гаспадарак.
       Галіна жавёлагадоўлі  ў Чашніцкім раёне  сёння перажывае пераходны перыяд, ідзе працэс стварэння  буйных комплексаў па ўтрыманні жывёлы. Гэта, па словах Мікалая Шарснёва, будзе садзейнічаць інтэнсіфікацыыі вытворчасці, паляпшэнню ўмоў работы спецыялістаў і ўтрымання жывёлы.
        Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што пытанні жывёлагадоўлі знаходзяцца  на пастаянным кантролі. Па вобласці ідзе працэс рэканстуявання старых пустуючых памяшканняў для ўтрымання буйной рагатай жывёлы і будаўніцтва новых. Акцэнт робіцца на стврэнне пляцовак, дзе людзям будзе камфортна працаваць. Большасць тэхналагічных аперацый будзе механізіравана, і гэта безумоўна паўплывае  на якасныя паказчыкі прадуктыўнасці. У Чашніцкім раёне ў гэтым плане робіцца многае.
          Леанід Плешко адзначыў , што паказчыкі аб’ёмаў вытворчасці сяльгаспрадукцыі  ў адносінах да мінулага года па раёне захаваліся.  Чашніцкі раён займае першае месца ў вобласці па аб’ёмах вытворчасці свініны, чацвёртае - па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі , шостае - па агульным аб’ёме валавай  сельскагаспадарчай прадукцыі сярод арганізацый вобласці. Частка памяшканняў для ўтрымання жывёлы у гаспадарках раёна ўжо адрамантавана, але будаўнічыя работы яшчэ прадаўжаюцца.
             Мікалай Шарснёў даў станоўчыю ацэнку  зменам, якія адбыліся за бягучы год   у галіне жывёлагадоўлі у Чашніцкім раёне.
          У ходзе паездкі былі абмеркаваны і іншыя тэмы : аднаўленне дарог у г.Чашнікі, на пад’ездах да жывёлагадоўчых комплексаў. Асаблівая ўвага   звярталася на развіццё сацыяльнай сферы раёна, у прыватнасці, будаўніцтва фізкультурна- аздараўляльнага комплекса з басейнам.
Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 90 | Добавил: radiochashniki | Рейтинг: 0.0/0